BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўрапейскія дыпламаты наведалі мемарыял у Хатыні

Еўрапейскія дыпламаты наведалі мемарыял у Хатыні, каб аддаць даніну памяці загінулым у трагедыі, якая адбылася 82 гады таму. Прадстаўнікі ЕЗ, Вялікабрытаніі і Швейцарыі сабраліся ў Хатыні, дзе ў 1943 годзе нацысты спалілі вёску разам з жыхарамі. Кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі Стэн Нэрлоў адзначыў, што важна захаваць памяць аб тых падзеях, каб падобнае не паўтарылася ў будучыні. Святлана Ціханоўская падзякавала дыпламатам за ўдзел у цырымоніі, падкрэсліўшы, што Беларусь перажыла шмат трагедый і памяць пра іх павінна заставацца жывой.