BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўразвяз фінансава падтрымае беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій

ЕЗ у рамках праграмы EU4Belarus – SALT працягвае праграму падтрымкі для тых, хто пацярпеў ад палітычнага пераследаў і страціў крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі, піша ПЦ “Вясна”.

Праграма прызначана для былых палітзняволеных, а таксама беларусаў і беларусак, якія падвергліся адміністрацыйнаму або крымінальнаму палітычнаму пераследу.

Памер падтрымкі: да 10 000 еўра. На гэтую суму ў межах праграмы адна асоба можа атрымаць падтрымку, напрыклад, на навучанне і зборы, выдаткі на пераклад дакументаў, пражыванне ў інтэрнаце (для прафесійнай адукацыі да 12 месяцаў), грамадскі транспарт (для вочнага навучання працягласцю не менш за месяц); падпіскі на праграмнае забеспячэнне і лічбавыя платформы, неабходныя для навучання і перападрыхтоўкі. Адпаведная анкета для атрымання падтрымкі ёсць на сайце https://eu4belarus.info/grants02-ex-politicalprisoners-by/.