BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фэйкавы збор грошай для беларускага палітэмігранта ў сеціве

У інтэрнэце з“явіўся непацверджаны грашовы збор, аўтар якога спасылаецца на Праваабарончы цэнтр «Вясна».

У сацыяльных сетках апублікавана інфармацыя пра, верагодна, фэйкавы грашовы збор чалавека, які з-за палітычнага пераследу быў вымушаны збегчы з Беларусі і зараз збірае грошы ў Польшчы. У гісторыі фігурыюць некалькі асобаў — Artsiom Talstyka і Dzmitry Kazanovich.

У сваёй гісторыя чалавек спасылаецца на праваабаронцаў «Вясны», якія, нібыта, маюць дачыненне да збору. Праваабарончы цэнтр «Вясна» афіцыйна заяўляе, што не мае ніякага дачынення да вышэйзгаданага збору.