BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фельчарку са Жлобіна будуць завочна судзіць у Гомелі

На 12 жніўня ў Гомельскім абласным судзе запланавана судовае пасяджэнне, на якім будуць разглядаць справу, у якой ураджэнку Жлобіна Аліну Галінскую абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці). Працэс прызначаны весці суддзя Сяргей Багінскі.

Аліна працавала фельчарам у Жлобінскай цэнтральнай раённай лякарні. Як адзначае «Гомельская Вясна», у 2020 годзе яе прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за выказванні супраць міліцэйскага гвалту да пратэстоўцаў.

Летась Галінскую зноў затрымала міліцыя, але на гэты раз у Гомелі — на «пакаяльным відэа» яе прымусілі сказаць, што яна была падпісаная на «экстрэмісцкія» каналы і пакідала там каментары.

вясна