BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фельетон Лізы Ахроменкі: Дэмаграфія пад загрозай?

Каму належыць прыярытэт у вывучэнні нараджальнасці? Зразумела, дэмографам і сацыёлагам. Ну, яшчэ крыху акушэрам-гінеколагам у кантэксце прафесійнага погляду на праблему. Але ў краіне агрэсіўнага абсурду (чытай — РФ) на такую ​​вузкаспецыяльную тэму замахнулася адна грамадская арганізацыя, якая не мае да яе ніякага дачынення. 

«Ветэраны Расеі», замест таго, каб займацца апекай бязногіх-бязрукіх герояў СВА, скіравалі ў Дзярждуму, Мінкульт і Раскамнагляд просьбу аб забароне турэцкіх серыялаў. Маўляў, гэты кантэнт негатыўна ўплывае на дэмаграфічную сітуацыю ў краіне. Прычына — у серыялах нібыта ствараецца і культывуецца штучны, нерэалістычны вобраз ідэальнага мужчыны-турка, праз якога расейскія жанчыны “губляюць цікавасць да суайчыннікаў”.

Нагледзяцца, а потым цягнуць у сям’ю варожыя фантазіі, бо турэцкія серыялы – частка ідэалагічнай вайны, у тым ліку і вайны за жанчын. Сапраўдная тэорыя змовы! Тут бы ганарліва насіць званне ўдавы героя ці жонкі алкаголіка, а яны, бач, па рахат-лукуме сохнуць. Неяк не па-скрэпнаму атрымліваецца. «Дэструктыўныя вобразы» фармуюць у расейскіх жанчын скажонае ўяўленне пра традыцыйныя сямейныя каштоўнасці. Якім чынам папулярнасць турэцкіх серыялаў уплывае на зніжэнне нараджальнасці, “Ветэраны Расеі” не тлумачаць. І пры гэтым далікатна замоўчваецца, што Мінкульт РФ працягвае шчодра спансараваць фільмы з прапагандай алкаголю. Але ж гэта сваё, скрэпнае.

Беларускае Радыё Рацыя