Воркшопы, хандмэйд, сумесныя літаратурныя чытанні, бібліятэка беларускіх і ўкраінскіх аўтарак. Гэта пералік асноўных актыўнасцяў ФемХабу для беларускай і ўкраінскай супольнасці ў Берліне.

Кажа сузаснавальніца “Фем-Групы Беларусь”, менеджарка “ФемХаба” ў Берліне Лена Агарэлышава:
– “Фем-Хаб” – гэта супольнасць такая культурная фізічная прастора ў Берліне. Часцей за ўсё мы робім такія спецыялізаваныя праекты для беларускіх жанчын з Беларусі і з Украіны. Таксама яшчэ супольнасць працуе як бібліятэка беларускіх і ўкраінскіх аўтарак. Можна прыйсці і ўзяць кнігі, пачытаць ці пачытаць у нас у Хабе. Таксама мы робім розныя творчыя мерапрыемствы і кінапаказы.
Больш інфармацыі пра “Фем-Хаб у Берліне даступна ў інстаграм пад назвай fem.bridgingcultures. Там жа можна знайсці абвесткі бліжэйшых мерапрыемстваў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






