Сёлета ўрачыстасці пройдуць пад дэвізам: «Міласэрнасць Божая — давяраем Табе». Падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца прысвячэнне Мінска-Магілёўскай мітраполіі, гэта значыць Касцёла ў Беларусі, Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі.

У першы дзень фэсту а 18.00 плануецца святая імша. А 21.00 пачнецца Крыжовы шлях, а 23.30 – працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай, пасля чаго роўна апоўначы – Набажэнства.
Цягам усяго фэсту вернікі змогуць пакланіцца цудатворнаму абразу Будслаўскай Божай Маці і памаліцца перад ім. На Беларускім тэлебачанні плануецца прамая трансляцыя цэлебрацый з Будслава. Падзею 5 ліпеня будзе трансляваць тэлеканал “Беларусь 3”, пачатак у 11.30.






