BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фігурантам “справы BYPOL” абвінавачанне просіць ад 11 да 25 гадоў

Дзяржаўны абвінаваўца агучыў прапанаваныя тэрміны пакарання для фігурантаў “справы BYPOL”.

Дзяржаўны абвінаваўца запрасіў Аляксандру Азараву 25 гадоў пазбаўлення волі, Мацвею Купрэйчыку, Уладзіміру Жыгару, Ігару Лобану, Алегу Талерчыку — па 12 гадоў, Андрэю Астаповічу — 11 гадоў. Акрамя таго, абвінавачанне просіць пакараць усіх абвінавачаных вялізнымі штрафамі — ад 40 тысяч да 400 тысяч рублёў.

Суд над былымі сілавікамі, якія спярша стварылі арганізацыю BYPOL (частка потым адкалолася ў арганізацыю BELPOL), пачаўся 22 студзеня ў Менскім гарадскім судзе. Суд адбываецца завочна, бо ўсе падсудныя пакінулі Беларусь. Экс-сілавікоў, якія падтрымалі масавыя пратэсты ў 2020 годзе, вінавацяць у спробах захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам.