BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Фіксаваць тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі, вельмі важна”

Фіксаваць тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі, вельмі важна. Таму добра, што экс-палітвязні, ваяры, рэпрэсаваныя вядуць свае сацсеткі, у якіх распавядаюць пра ўсе злачынствы беларускай улады. Такое меркаванне выказала псіхолаг Дзіяна Балыка. Яна патлумачыла:

Дзіяна Балыка
Дзіяна Балыка

– Калі мы не зафіксуем час пісьмова, гэты час застанецца ў прапагандысцкіх штампах Мукавозчыка і Азаронка. І тады гісторыю будуць вывучаць не па нашых успамінах,  якія мы перамаўчалі ў сабе, а па тым, што захавалася- па пісьмовых звестках, па відэазвестках. І тады будзе сфальсіфікаваная гісторыя. І калі мы зараз не можам змяніць час, мы павінны яго фіксаваць

Па меркаванні Дзіяны Балыка, важна даваць адказ і на тое, што ў Беларусі ўжо перапісаныя падручнікі па гісторыі краіны для школьнікаў у найбольш выгадным для ўлады ключы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя