BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Філолагу з Масквы прысудзілі 3 гады за каментары ў тэлеграм-канале Nexta

Суд у Маскве асудзіў 28-гадовага філолага Алега Селіверава на тры гады калоніі па справе аб распальванні нянавісці да ўлады за каментары ў тэлеграм-канале Nexta. 

Селіверава прызналі вінаватым у распальванні нянавісці з пагрозай прымянення гвалту. Селівераў прызнаў віну. Паводле звестак выдання, у каментарах згадвалася «неабходнасць пераварочваць паліцэйскія аўтамабілі» і «ісці на Крэмль».

Пра крымінальную справу супраць Селіверава стала вядома ў лютым, калі да яго прыйшлі з ператрусам і адправілі ў СІЗА. Першапачаткова яго падазравалі ў датычнасці да беларускага тэлеграм-каналу Nexta і ставілі ў віну артыкул аб публічных закліках да тэрарызму.

Беларускае Радыё Рацыя