BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фонд BySol працягвае атрымліваць запыты ад удзельнікаў праекту “Беларускі Гаюн”

Фонд BySol працягвае атрымліваць запыты на кансультацыю і рэлакацыю ад удзельнікаў праекту “Беларускі Гаюн”, які адсочваў перамяшчэнне расейскіх і беларускіх войскаў па тэрыторыі Беларусі.

Распавядае медыя-менеджар BYSOL Антось Жукаў:

-Не заўсёды гэта запыты на менавіта рэлакацыю. Вельмі часта гэта пытанні пра бяспеку, як выдаліць усю інфармацыю, якая дасылалася ў “Гаюн”, ці магчыма ўвогуле сябе бяспечна адчуваць. Больш запытаў ідзе з Гомельскай вобласці. Там усё ж такі больш за ўсё было перасоўванняў расейскіх войскаў. Гэтыя запыты ідуць хвалямі. То бок, не было такога, што прыйшлі да ўсіх адначасова, напрыклад, па гэтай справе.

“Калі ж вам небяспечна заставацца ў краіне, то ўсё ж лепш рэлакавацца. Бо з турмы мы ўжо нікога не выцягнем”, – дадае Антось Жукаў.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя