BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыя Фонду BySol “Збярэм у садок і школу дзяцей палітвязняў”

Плануецца, што на кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 еўра.

“Такая акцыя стала для нас ужо традыцыйнай”, – распавёў медыя-менеджар BYSOL Антось Жукаў:

-Мы дапамагаем дзеткам былых палітвязняў і цяперашніх палітвязняў пайсці ў школку, бо мы ведаем, што сем’і вельмі часта знаходзяцца ў даволі складанай фінансавай сітуацыі ў сувязі з тым, што чалавек альбо толькі выйшаў з турмы і не мае працы і сродкаў для існавання. Альбо нават зараз знаходзіцца ў турме і, вядома, ад гэтага найбольш церпяць самыя ўразлівыя – гэта дзеткі. І таму на BySol традыцыйна адкрыўся збор, каб дапамагчы ім сабрацца ў школу.

Заяўкі на атрыманне дапамогі прымаюцца да 17 жніўня ўключна. Больш інфармацыі на сайце BySol (https://www.bysol.org/be/bs/school2025/ ).

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя