Фонд BYSOL збірае сродкі, каб дапамагчы дзецям палітвязняў пайсці ў дзіцячы садок ці школу з тым, што трэба: адзеннем, абуткам, канцылярыяй, заплечнікамі. Гэта простыя рэчы, без якіх цяжка адчуваць сябе нароўні з іншымі.

«Чаму гэта важна? Таму што адсутнасць аднаго з бацькоў само па сабе сур’ёзнае выпрабаванне. Бо ўвага грамадства здольнае падтрымаць там, дзе няма ні стабільнасці, ні пачуцця бяспекі. Кожны ўнёсак – гэта канкрэтная дапамога канкрэтнаму дзіцяці. І адначасова – знак салідарнасці», – адзначаюць у фондзе.
На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 еўра. Заяўкі на атрыманне дапамогі прымаюцца да 17 жніўня ўключна.
Беларускае Радыё Рацыя






