Павел Латушка абвясціў аб стварэнні ўласнага фонду, які ўжо стаў адным з арганізатараў Дня Волі ў Варшаве.

Хоць фонд пакуль не аформлены юрыдычна, палітык падкрэслівае, што ён ужо працуе і дапамагае розным ініцыятывам. Паводле Латушкі, частка сродкаў на працу фонду пойдзе з прэміі «Салідарнасць» імя Леха Валенсы, якую ён атрымаў раней. Акрамя таго, плануецца прыцягваць ахвяраванні і спонсарскую дапамогу ад замежных кампаній і прыватных асобаў.
Першыя сродкі фонд ужо накіраваў на арганізацыю Дня Волі, а таксама на падтрымку новых пастановак «Вольных Купалаўцаў».






