Фонд POLZA, які стала працуе ў Беластоку, прапануе запоўніць анкету патрэбаў мігрантаў у Беластоку. Вынікі анкетавання будуць выкарыстання для аптымальнага праект-мэнэджмента Фонда ў адпаведнасці з наяўнымі патрэбамі насельнікаў Беластока.
Кажа прэзідэнт фонда POLZA Дар’я Шыдлоўская:
– Стварылі анкету даследаванняў патрэбаў мігрантаў і бежанцаў у Беластоку для таго, каб даведацца, што трэба, у чым ёсць неабходнасць, да чаго ёсць цікавасць. Якія мерапрыемствы, заняткі актуальныя і патрэбныя. Такая інфармацыя нам неабходна для таго, каб пісаць новыя праекты і ўдзельнічаць у конкурсах.
Фонд POLZA садзейнічае адаптацыі і інтэграцыі мігрантаў з Беларусі і Украіны, якія жывуць у горадзе. Увазе ахвотных фонд рэгулярна прапануе бясплатныя курсы і клуб польскай мовы, заняткі арт-тэрапіі, маляванні, і усходніх танцах. Чакаецца, што анкетаванне дазволіць падтрымаць старыя і адкрыць новыя накірункі працы.
Беларускае Радыё Рацыя