BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фонд салідарнасці BYSOL павялічвае выплаты палітвязням і вызваленым з-за кратаў

BYSOL падымае суму выплаты палітвязням і вызваленым да €1000, – напісаў кіраўнік фонда Андрэй Стрыжак на сваёй старонцы ў Facebook. Таксама BYSOL разам з ініцыятывай BY_help працягваюць комплексна падтрымліваць былых палітвязняў. Падтрымка можа быць фінансавай, медыцынскай, псіхалагічнай і эвакуацыйнай.

Нагадаем, нядаўна беларусы сабралі неабходную суму на калядныя падарункі дзецям палітвязняў. Станам на раніцу 26 снежня было сабрана 25 116 еўра. На падарунак кожнаму дзіцяці будуць выплачаныя 100 еўра.