BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фонд спартыўнай салідарнасці адкрыў збор для добраахвотніка

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці сумесна з Athletes for Freedom Foundation абвясціў пра пачатак збору сродкаў на падтрымку і рэабілітацыю беларускага добраахвотніка з пазыўным «Фенікс». Ён атрымаў цяжкія раненні пад Бахмутам у траўні 2023 года, перажыў тры клінічныя смерці і больш за сто аперацый.

Кіраўнік Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін падкрэсліў, што гэты збор выходзіць за межы адной асабістай гісторыі:

– Як бы ёсць пытанне, звязанае з бяспекай, звяртаемся пакуль з пазыўным. Фактычна гэта такая агульная гісторыя для многіх добраахвотнікаў, аднаразовыя зборы. Гэта ўвогуле, я лічу, такое агульнае сацыяльнае пытанне “што рабіць з гэтай катэгорыяй людзей?” Пайшлі фактычна бараніць годнасць беларускай нацыі ва ўсёй гэтай гісторыі, звязанай з расейскай агрэсіяй. Але зараз яны апынуліся ў такім цяжкім становішчы.

Арганізатары збору адзначаюць, што пры неабходнасці бяспекі спонсарам гарантуецца поўная канфідэнцыйнасць. Збор правераны платформай Facebook, і да яго можна далучыцца з краін еўразоны, ЗША і Канады.

Падтрымаць беларускага добраахвотніка з пазыўным «Фенікс» можна тут:

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота БФСС