Дзесяць дзяцей з так званай «ДНР» — акупаванай Расеяй часткі Данецкай вобласці Украіны — наведалі Астрашыцкі Гарадок на запрашэнні фонда паралімпійца Аляксея Талая, вынікае з інфармацыі дзяржаўнага агенцтва «Минск-Новости».

Паведамляецца, што яны прыехалі з Данецка у суправаджэнні дарослых на «двухтыднёвае аднаўленчае лячэнне».
У верасні кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўлення» Павел Латушка заявіў, што, паводле сабраных на той момант звестак, дэпартацыю на тэрыторыю Беларусі зазналі звыш 3,5 тысяч дзяцей з больш як 20-ці населеных пунктаў, якія знаходзяцца на акупаваных тэрыторыях Украіны. ПАРЭ прыняла рэзалюцыю, у якой прызнала гвалтоўную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у Расею генацыдам, а Аляксандра Лукашэнку і ўрад Беларусі — датычнымі да яго.






