BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фонд «Вільна Білорусь» абмеркаваў у АБСЕ праблемы беларусаў ва Украіне

3-га сакавіка кіраўнік Беларускага фонду «Вільна Білорусь» прыняў удзел у сустрэчы ў Кіеве з Вярхоўным камісарам АБСЕ па справах нацыянальных меншасцяў Крыстафам Кампам. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі нацыянальных супольнасцяў Украіны.
Асобна быў зроблены акцэнт на сітуацыі з беларускімі добраахвотнікамі, якія больш за тры гады знаходзяцца ў расейскім палоне: Ян «Трамблі» Дзюрбейка і Сяргей «Клешч» Дзягцеў.

Кажа Аляксей Францкевіч:

Пра іх лёс нам нічога невядома, і падчас свайго выступу я зазначыў, што на сёння нашыя два беларускія героі знаходзяцца больш за тры гады ў палоне, што з імі – невядома. І мы звярнуліся да місіі АБСЕ, каб яны падтрымалі народны ціск па вызваленні беларускіх добраахвотнікаў, якія знаходзяцца ў палоне.

Таксама на сустрэчы з Вярхоўным камісарам АБСЕ абмеркавалі прававы статус беларусаў ва Украіне, праблемы з легалізацыяй, пратэрмінаванымі пашпартамі, абмежаванні доступу да банкаўскіх, натарыяльных і дзяржаўных паслуг, а таксама падтрымка сем’яў загінулых добраахвотнікаў і выпадкі дыскрымінацыі па грамадзянству.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Аляксея Францкевіча