Да 1 чэрвеня — Міжнароднага дня абароны дзяцей — дабрачынны фонд «Вільна Білорусь» правёў адмысловую акцыю, накіраваную на падтрымку дзяцей беларускіх нацыянальных герояў, што загінулі ва Украіне, змагаючыся за свабоду.

Як паведаміў кіраўнік фонду Аляксей Францкевіч, акцыя — працяг сістэмнай працы фонду:
– Смаколікі, то бок прысмакі, былі на складзе і была мажлівасць узяць. У нас ёсць супрацоўніцтва па харчаванні тут, ва Украіне. І раней нам адгружалі тоны гуманітаркі гэтых прадуктовых набораў, і мы развозілі па ўсёй Украіне. Мэтавая група – гэта сем’і, у якіх загінуў адзін з бацькоў і засталося больш за двух дзяцей сацыяльна неабароненых. То бок мы гэтыя спісы бралі ў абласных і раённых адміністрацыях. У нас атрымліваецца 14 дзяцей.
У межах акцыі падарункі атрымалі дзеці, чые бацькі загінулі або лічацца зніклымі без вестак.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя
Фота Аляксея Францкевіча






