10 чэрвеня ў будынку ўрада адбылася сустрэча Віцэ-прэм’ер-міністра Украіны, Міністра нацыянальнага адзінства Аляксея Чарнышова з прадстаўнікамі дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь». Удзел у ёй таксама прыняў кіраўнік Дзяржаўнай службы Украіны па этнапалітыцы і свабодзе сумлення Віктар Яленскі.

Пра вынікі сустрэчы паведаміў кіраўнік фонду Аляксей Францкевіч:
–Падаўжэнне тэрміну дзеяння беларускага пашпарта – гэта самая галоўная праблема. Ва Украіне няма пашпарта іншаземца. Як толькі законапраект №11469 прымаецца, мы падаем усіх гэтых людзей, каб, па-першае, паглядзець, як гэтае заканадаўства будзе працаваць на практыцы. А па-другое, каб людзі атрымлівалі грамадзянства.
Па словах Францкевіча, фонд «Вільна Білорусь» будзе прымаць праблемныя кейсы легалізацыі беларусаў ва Украіне і спрыяць іх вырашэнню на вышэйшым дзяржаўным узроўні. Гэта адбывацца на падставе новага законапраекта №11469, які прадугледжвае множнае грамадзянства і ўводзіць новую працэдуру атрымання грамадзянства Украіны грамадзянамі Беларусі.
Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя
Фота Аляксея Францкевіча






