BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фракцыя «Моладзевы наступ» заступілася за фанатаў Каржа

Беларусам, затрыманым падчас варшаўскага канцэрта беларускага рэпера Макса Каржа, могуць пагражаць рэпрэсіі, калі яны будуць высланыя на радзіму. З такой заявай выступіла фракцыя “Моладзевы наступ” у Каардынацыйнай радзе.

Макс Корж. Фота: wikipedia.org

«Прынцып non-refoulement (недапушчальнасць вяртання ў краіну, дзе пагражаюць пераслед або катаванні) з’яўляецца асновай еўрапейскай сістэмы абароны правоў чалавека і абавязвае ўлады ўстрымлівацца ад дзеянняў, якія могуць прывесці да такіх наступстваў», — падкрэсліваецца ў заяве.

Адзначыўшы павагу да права Польшчы падтрымліваць грамадскі парадак і дзейнічаць па сваіх законах, аўтары падкрэсліваюць: усе павінны быць роўныя перад законам, а рашэнні і пакаранні — прапарцыйнымі ўзроўню віны, без дыскрымінацыі паводле грамадзянства або паходжання.