BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Франак Вячорка: Гэты працэс мы давядзем да канца

Давесці працэс да канца – дамагацца вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў. Такія палітычныя настроі ў гэтым годзе ў дэмакратычнай супольнасці, – кажа палітык Франак Вячорка.

Надзеі дае 2025 год, у якім ў Беларусі пачаўся працэс вызвалення палітвязняў. Агулам з ліпеня 2024 года на волю праз памілаванне выйшлі 569 палітвязняў. 189 палітвязняў гвалтоўна вывезлі з Беларусі.

Каментуе галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай – Франак Вячорка:

– Вынік шматбаковай працы. І Еўразвяз з аднаго боку стаў больш рашучы. І амерыканцы сталі больш актыўныя. Адміністрацыя Трампа прызначыла спецпасланніка. Ну і, канешне, дэмакратычныя сілы дабіліся таго, што гэтае пытанне стала прыярытэтным. Нідзе болей амерыканская адміністрацыя ў свеце не займаецца пытаннямі палітвязняў. Беларусь – гэта адзіны ўнікальны кейс.

У Беларусі зараз прызнаныя палітычнымі вязнямі 1131 чалавек, гэта ацэнкі цэнтра «Вясна». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы заяўляюць пра розную колькасць вязняў у беларускіх турмах з-за палітыкі.

Працэс вызвалення пачаўся, далей у гэтым напрамку працуем, – кажа Франак Вячорка:

– Тое, што было немагчымым год назад: Ціханоўскі, Бабарыка, Калеснікава, Бяляцкі, Лосік – на свабодзе. Цяпер гэта ўжо адбылося. І я спадзяюся, што гэты працэс мы давядзем да канца.

У агульным спісе ўсіх палітвязняў і асуджаных паводле палітычных крымінальных справаў «Вясны» – 7998 прозвішчаў. З 2020 года больш за 9 тысяч чалавек сутыкнуліся з крымінальным пераследам паводле палітычных матываў, такія падлікі робяць беларускія праваабаронцы.

Беларускае Радыё Рацыя