Блогер Аляксандр Кабанаў у стрыме з дарадцам Ціханоўскай Франакам Вячоркам закрануў пытанне палітвязняў і папрасіў таго пракаментаваць адну з ідэй. Кабанаў разважае, што ёсць расейскія і, магчыма, беларускія шпіёны, арыштаваныя ў Еўропе і ЗША.

Ці разглядалі ў камандзе Ціханоўскай версію абмяняць іх на беларускіх палітвязняў? Вячорка адказаў: «Разглядалі, абмяркоўвалі. Дэталяў не магу агалошваць. Расейскія, лукашэнкаўскія агенты або расейскія ваеннапалонныя ва Украіне – гэта рэалістычныя варыянты абмену. Але не магу нічога расказваць у дэталях».
Вячорка дадаў, што такі варыянт больш імаверны, чым абмен на санкцыі. Але пакуль па гэтым пытанні няма пра што казаць публічна.
Наша Нінва






