BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Франака Вячорку завочна асудзілі на 20 гадоў зняволення

Менскі гарадскі суд прысудзіў палітыку Франаку Вячорку 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведаміла прэс-служба Генпракуратуры.  

«Лукашэнкаўскі суд» высока ацаніў маю працу. Далі па максімуме, што было прадказальна. Безумоўна, я буду абскарджваць гэтае рашэнне, дамагацца яго адмены. Я лічу, што ўсе саўдзельнікі — суддзя, пракурор і іншыя — панясуць адказнасць у свой час», — пракаментаваў Вячорка выданню «Позірк» свой прысуд.

Працэс над дарадцам Ціханоўскай пачаўся 31 траўня. Справа ўключала абвінавачванне па дзевяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх «здрада дзяржаве» і «паклёп на прэзідэнта». Вячорка падаў у суд хадайніцтва, каб даваць паказанні праз відэасувязь, але суд заявіў, што калі справа разглядаецца ў парадку спецвядзення, то матэрыялы справы падаюцца абаронцу. У выніку палітыку прысутнічаць на працэсе аддалена забаранілі і запрасілі прыехаць у Менск.

Беларускае Радыё Рацыя