BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Францкевіч: Расея прыгразіла і паказала Еўропе ўдар «Арэшніка»

Уночы з 8 на 9 студзеня 2026 году расейскія войскі нанеслі ўдар па Львоўскай вобласці Украіны з выкарыстаннем ракеты тыпу «Арэшнік».

Аляксей Францкевіч
Аляксей Францкевіч

Сітуацыю на месцы распавядае беларускі актывіст, кіраўнік фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч, які знаходзіўся ў Львове падчас атак:

– Я сёння не бачыў тут сёння панікі сярод украінцаў. То бок калі былі прылёты нават “Кінжала”, людзі нейкім чынам хваляваліся, з’язджалі, эвакуяваліся. Сёння панікі не было ад слова зусім. Так, каля Львова быў прылёт “Арэшніку”, дзякуй Богу, ён быў без баявога зараду, Гэта ўжо другі раз Расея выкарыстала “Арэшнік” па Украіне.

Па словах Аляксея, гэта дэманстратыўна было зроблена:

– Дэманстратыўна ў гэтым жа і ёсць сутнасць Расеі. Гэта яны зрабілі паказальна, каб паказаць, што вось, глядзіце, сёння “бахнулі”, а ў наступны раз ён можа быць ужо зараджаны баявой часткай, паглядзіце, якія будуць наступствы. Неяк так, то бок гэта сутнасць Расеі.

«Толькі за гэтую ноч было 242 дроны, толькі балістычных ракет і менавіта супраць аб’ектаў энергетыкі і грамадзянскай інфраструктуры — 13, адна балістычная ракета сярэдняй даўжыні “Арэшнік”, а таксама 22 крылатыя ракеты.», – так паведаміў у СМІ сёння зранку прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя