BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гадавіна народзінаў аднаго з самых вядомых патрыётаў Беларусі

2 лютага 1838 г. у Мастаўлянах нарадзіўся палітычны дзеяч, публіцыст і кіраўнік паўстання 1863–1864 гг. Кастусь Каліноўскі. Па здушэнні паўстання быў арыштаваны і пакараны смерцю. Гэта адзін з самых вядомых патрыётаў Беларусі, парэшткі якога былі ўрачыста перапахаваны ў Вільні на высокім дзяржаўным роўні.

Пра тое, якія адкрыцці вакол постаці Каліноўскага чакаюць даследчыкаў, кажа гісторык Аляксандр Пашкевіч:

– Збіраўся рабіць стаўку на сялянства, нацыянальную канцэпцыю новага тыпу. Тое, што мы пра Каліноўскага яшчэ не ведаем – шмат дыскусій выклікае той факт, наколькі для яго было важнае беларускасць у сэнсе такім нацыянальным. Ці ён за нацыянальныя ідэі, ці ён яшчэ заставаўся ў палоне ўяўлення пра Рэч Паспалітую да яе распаду. Ці павінна была быць незалежнай Беларусь у яго ўяўленні, ці ён быў за стварэнне вось гэтай канфедэратыўнай дзяржавы, што Беларусь была нейкай часткай польскай нацыі. Такія спрэчкі ёсць, і яны будуць заўсёды існаваць, калі не будуць выяўленыя нейкія новыя ў архівах дакументы.

На думку гісторыка, гістарычная постаць Кастуся Каліноўскага ў Новай Беларусі зойме адно з галоўных месцаў у беларускім нацыянальным пантэоне.  Адпаведную прапанову мае і Аб’яднаны пераходны кабінет – увесці Дзень герояў і гераінь Беларусі акурат  у дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага – 2 лютага.

Беларускае Радыё Рацыя