Год таму ва Ўкраіне загінула пяць беларускіх добраахвотнікаў. Адзін з іх – беларускі Герой Міраслаў Лазоўскі. Імёны яшчэ чатырох беларускіх Герояў не называюцца у мэтах бяспекі.
Кажа кіраўнік фонда «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:
–У горадзе Хмяльніцкім а 16-й тут, у выставачнай зале мастацкай школы, адбудзецца адкрыццё выставы “З Украінай у сэрцы”, прысвечанай загінулым беларускім героям – тым, хто аддаў сваё жыццё ва Украіне, пачынаючы з 2014 года. Таксама на гэтай выставе ёсць плакат і пра Міраслава Лазоўскага. Падчас гэтай выставы мы нагадаем пра ўсіх беларускіх герояў, у тым ліку і пра Міраслава.
Таксама ў Нававалынску фонд «Вільна Білорусь» прыняў удзел у арганізацыі панехіды памяці беларускага добраахвотніка, беларускага Героя Паўла Суслава, з пазыўным «Волат», які загінуў 15 траўня 2022 года.
Памятныя мерапрыемствы ў гонар беларускага дзеяча і добраахвотніка Міраслава Лазоўскага, які загінуў ва Ўкріане 16 мая 2023 года, пройдуць і ў Вільні. Там, у Музеі Акупацыі, а 17-30, распачнецца сустрэча, арганізаваная паплечніцай Лазоўскага – Нінай Шыдлоўскай. У праграме: сяброўскія ўспаміны, гістарычная лекцыі і памінальны канцэрт.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіву Аляксея Францкевіча