BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Галіна Дзербыш – чарговы дзень нараджэння ў зняволенні

Хворая на анкалогію пенсіянерка Галіна Дзербыш, якую засудзілі па «справе Аўтуховіча», 5 жніўня сустракае чарговы Дзень народзінаў у зняволенні.

Галіна Дзербыш

фота з сямейнага архіву

Галіна Дзербыш – грамадская актывістка з мястэчка Абухава. Працавала ў беларускіх і польскіх грамадскіх арганізацыях. Многія гады яна змагалася з несправядлівасцю і беззаконнем мясцовай улады, пісала скаргі, бараніла свае правы і іншых.

Гарадзенскі абласны суд (суддзя Максім Філатаў) 17 кастрычніка 2022 году агучыў прысуды дванаццаці фігурантам “справы Аўтуховіча”. Вольгу Маёраву і Галіну Дзербыш засудзілі да 20 гадоў калоніі. Галіну звінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу – паводле ч. 2 арт. 285 (удзел у злачыннай арганізацыі), ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму, здзейснены групай асобаў), ч. 1 арт. 357 (змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам). Жанчына абсалютна не прызнала сваю віну.  

Яшчэ ў лютым 2021 года КДБ унёс палітзняволеную ў спіс “асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”.

Галіна Дзербыш мае інваліднасць другой групы, у яе анкалагічнае захворванне і праблемы з сэрцам. Яе жыццё ў гомельскай калоніі №4 надалей застаецца пад пагрозай.

“Гарадзенская правабарона”