Шмат дзе няма электрычнасці і вады ў самой Адэсе, але ў прыгарадзе сітуацыя больш-менш прымальная. Галоўнае, каб не стала яшчэ горш, чым ёсць, і ў разы не павялічылася колькасць прылётаў. Распавёў грамадзянін Беларусі, украінец па нацыянальнасці, які ў ваенны час жыве на ўкраінскай тэрыторыі, Уладзімір Гудкоў:

– Таму што ў Адэсе, самі ведаеце, цяжкае становішча, але я жыву не ў самой Адэсе, а побач з Чарнаморскам. Вось хвілін 10 а чацвёртай гадзіне ў нас адключылі электрычнасць і сказалі, што яе не будзе да 19.00. Але ў параўнанні з тым, што адбываецца ў Адэсе, можна сказаць, што ўсё ў парадку, усё нармальна і ўсё ціха.
Паўнамаштабная вайна ва Украіне ўжо ідзе 1000 і 2 дні. У сувязі з верагоднай пагрозай прылётаў ракет з расейскага боку пасольства ЗША і некаторых іншых дыпламатычных прадстаўніцтваў замежных дзяржаў ва Украіне заявілі аб пераходзе на дыстанцыйную працу. Аднак ужо сёння, 21 лістапада, яны могуць аднавіць сваю працу.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя