Гуртаванне беларусаў і захаванне беларускасці, падтрымка палітвязняў і напісанне да іх лістоў, правядзенне мерапрыемстваў палітычнай і культурніцкай скіраванасці. Гэта бягучыя справы беларусаў Бельгіі.

Галоўная задача – захаваць і аб’яднаць беларускую дыяспару, – распавёў яе прадстаўнік Віктар Сусікаў.
–Мы, як дыяспара беларусаў Бельгіі, і адно з галоўных пытанняў для нас – гэта аб’яднанне беларусаў. І заставацца беларусамі, калі мы жывем за тысячы кіламетраў ад нашай Радзімы. Шмат беларусаў, якія эмігруюць, яны інтэгруюцца і больш не кантактуюць з іншымі беларусамі. Для нас вельмі важна, каб мы засталіся беларусамі, падтрымлівалі культурныя сувязі з нашай краінай. Важна заставацца беларусамі, а не бельгійцамі.
Віктар Сусікаў дадаў, што апошнія буйныя палітычныя мерапрыемствы былі прысвечаныя так званым прэзідэнцкім выбарам у Беларусі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






