BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Галоўны ахоўнік Лукашэнкі стаў выканаўчым дырэктарам “Беларусбанка”

Сайт «Зеркало» апублікаваў матэрыял, прысвечаны Аляксею Ляшкевічу, які працаваў начальнікам асабістай аховы Аляксандра Лукашэнкі. Аднак у пачатку бягучага года Ляшкевіч знік з афіцыйнай хронікі. Як высветлілі журналісты, Аляксей Ляшкевіч перайшоў у “Беларусбанк” на пасаду выканаўчага дырэктара. Менавіта ў такой якасці былы целаахоўнік пазначаны на сайце банка ў раздзелах «Графік асабістага прыёму грамадзян» і «Графік правядзення прамых тэлефонных ліній кіраўніцтвам».

Як паведаміла знаёмая з сітуацыяй крыніца, былы ахоўнік пачаў працаваць у банку прыкладна ў пачатку года, а прызначэнне яго прайшло «ціха», калектыў даведаўся аб прызначэнні з карпаратыўнага тэлефоннага даведніка. Пазней быў разасланы загад аб прызначэнні Аляксея Ляшкевіча. Паводле дакумента, ён павінен курыраваць у тым ліку дэпартамент бяспекі.