Пачатак гандлёвай вайны і падвышэнне цэн, міграцыйная палітыка і сітуацыя з перамовамі па ўкраінскім пытанні.

Такія тэмы зараз найбольш вострыя для прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў ЗША, – распавёў беларус, які жыве ў штатах, Леў Кантаровіч:
-Менавіта для мяне і, я думаю, для многіх, хто жыве ў Амерыцы, цяжкімі былі рэчы, звязаныя з тарыфамі, з пачаткам вядзення гандлёвай вайны з Канадай і Мексікай. Я разумею, што магчыма гэта ўнутрыамерыканскія справы, але гэта было цяжкае адчуванне.
У ЗША ёсць дастаткова вялікая беларуская дыяспара, рассеяная па розных штатах. Невядома, колькі беларусаў знаходзіцца там нелегальна.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






