BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ганна Скрыган 16 месяцаў чакае рашэння па міжнароднай абароне

Былая палітычная зняволеная Ганна Скрыган чакае рашэння ў Польшчы па міжнароднай абароне роўна столькі, колькі адсядзела ў зняволенні ў Беларусі, а гэта 16 месяцаў.

Ганна Скрыган
Ганна Скрыган

Адсутнасць абароны вельмі абцяжарвае стан жыцця тут, у Польшчы, кажа былая палітзняволеная Ганна Скрыган:

-Не магу пахваліцца, што ўсё ў парадку, усё добра, таму што я на гэты момант чакаю рашэнне. Я падалася на міжнародную абарону і чакаю рашэнне ўжо столькі часу, колькі правяла ў зняволенні ў Беларусі. Я ведаю, што даволі шмат былых палітзняволеных, якія таксама вельмі доўга чакаюць гэтага рашэння.  

Паводле Ганны, атрыманне міжнароднай абароны дае магчымасць вырашыць шмат праблем. Асабліва ў пошуках працы, вырашэнні штодзённых спраў. І няма нікога, хто б абараняў нашы інтарэсы, бядуе былая палітзняволеная.

Беларускае Радыё Рацыя