58-гадовую Ганну затрымалі 18 снежня 2023 года. Крымінальная справа супраць яе распачата за “абразу Лукашэнкі” (арт. 368 КК), “абразу міліцыянта” (арт. 369 КК), “паклёп на Лукашэнку” (ч. 2 арт. 367), удзел у пратэстах (арт 342 КК) і “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці” (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК).
Працэс над палітзняволенай распачнецца 14 лістапада ў судзе Менскага раёна. Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Паляшчук.
Вядома, што Ганна актыўна пісала лісты беларускім палітвязням. Меркавана, судзіць яе будуць у тым ліку за салідарнасць з імі.
вясна