BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гарадзенца засудзілі да 10 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве»

У Гарадзенскім абласным судзе 10 сакавіка быў абвешчаны прысуд 42-гадоваму палітзняволенаму Сяргею Цераховічу. Яго абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і прызначылі дзесяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Падрабязнасці справы невядомыя, бо працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Прысуд вынес Юрый Казакевіч.

Пра Сяргея вядома няшмат. Ён нарадзіўся і ўсё жыццё пражыў у Гародні. Паводле звесткак «Белпола», ён да канца 2016 года служыў старшым тэхнікам у памежнай часці 2141, якая абслугоўвала пункт «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы.

Па звестках Digital Intelligence Team, пасля 2016 года Цераховіч заняўся ўласным бізнэсам. Сяргей стаў дырэктарам фірмы «Севіры Сэрвіс», якая здзяйсняла рытуальныя паслугі. Таксама ў яго быў статус ІП, сферай дзейнасці якога пазначана «Паштовая ды кур’ерская дзейнасць».

вясна