BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гарадзенец, які быў у вышуку за пратэсты, пры затрыманні зламаў руку міліцыянту

Паведамляецца, што мужчыну спынілі ў Гародні — дакументаў пры ім не было, таму яму прапанавалі прайсці ў пастарунак. Мужчына аказаў супраціў міліцыянтам і, як сцвярджаецца, зламаў аднаму з іх руку.

Паведамляецца, што мужчына быў у вышуку за тое, што ў жніўні 20-га году нібыта распыліў у твар праваахоўнікам газавы балончык. За гэта супраць яго распачалі крымінальную справу. Ён з’ехаў з краіны, але потым нелегальна вярнуўся ў Беларусь.

Затрыманы ў Гародні хлопец — верагодна, Мікіта Самарын. Пра гэта паведамляе @nebovkletku.

У снежні 2020 года яго асудзілі да 4 гадоў «хіміі» за тое, што ён нібыта распыліў газ у твар амапаўцу 25 жніўня 2020 года.

Пасля затрымання 5 кастрычніка 2020 года Мікіту кінулі ў мікрааўтобус у кайданках, зацягнутых вышэй кісцяў на запясце — у яго засталіся шнары ад рэзаных ран. Прама ў аўтобусе Самарыну нажом абрэзалі доўгія валасы. У ГУБАЗіКу яму загадалі даць паказанні пад пагрозай вывезці ў лес і завядзеннем крымінальнай справы на затрыманага з ім сябра.

У сакавіку 2021-га году хлопцу замянілі прысуд на 2,5 года калоніі. Сам Мікіта ў суд не з’явіўся.

вясна