Аб гэтым былы палітвязень паведаміў у сваіх сацсетках, заўважыў тг-канал “Суды, задержания. Гродно и область”. Фотаздымак мужчыны з’явіўся на інфармацыйнай дошцы каля аднаго з аддзяленняў міліцыі.

Вадзіма абвінавачваюць паводле ч. 1,2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 (абраза суддзі) Крымінальнага кодэкса.
Нагадаем, зімою 2021 года Вадзіма Ермашука асудзілі за “абразу Лукашэнкі” (арт. 368 КК) і “здзек з дзяржаўных сімвалаў” (арт. 370 КК) на 3 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Былы палітвязень выйшаў на волю летам 2024 года і з’ехаў з Беларусі.
вясна






