BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гарадзенскай “Паходні” – 40 гадоў!

Гарадзенцы на адкрыцці Музея Максіма Багдановіча ў Гародні

12 сакавіка – роўна 40 гадоў з часу стварэння гарадзенскага гі­сто­ры­ка-куль­тур­нага клуба «Па­ход­ня».

Гэ­тая ас­вет­ніц­кая ар­га­ні­за­цыя ста­ла ле­ген­дай бе­ла­ру­скай най­ноў­шай гі­сто­рыі. Ме­на­ві­та найперш дзя­ку­ю­чы яе дзей­нас­ці па­ча­лі га­ва­рыць пра го­рад над Нё­ма­нам як пра „бела­ру­скі Львоў” — пам­к­нен­не і жа­дан­не, якія, на жаль, не ста­лі рэ­аль­нас­цю, якія не ўда­ло­ся ўва­собіць, бо на­дыш­лі зу­сім ін­шыя ча­сі­ны. Паў­стаў­шы ў ася­род­ку Ін­сты­ту­ту бі­я­хі­міі клуб „Па­ход­ня”, які ар­га­ніч­на рыф­ма­ваў­ся з ста­рой наз­вай го­ра­ду “Га­род­ня” разві­ваў­ся ім­к­лі­ва. Мі­ко­ла Та­ран­да і Мі­хась Тка­чоў, Змі­цер Кі­сель і Ва­сіль Бяз­мен, Да­ну­та Бі­чэль і Ар­кадзь Жу­коў­скі — кож­ны з іх зра­біў свой важ­кі ўнё­сак у ста­наў­лен­не клу­ба. Мож­на на­зы­ваць яш­чэ ін­шыя імё­ны, але пе­ра­лі­чаць усіх лі­да­раў і ак­ты­ві­стаў зараз не бу­дзем. Тым больш, што мно­гіх ужо ня­ма ся­род жы­вых, а ін­шыя — да­лё­ка. Пе­раф­ра­зу­ю­чы кла­сі­ка лі­та­ра­ту­ры, мож­на ска­заць, што ўсе мы вый­ш­лі з “па­ход­неў­ска­га шы­ня­ля”.

Для мя­не аса­бі­ста, двац­ца­ці­га­до­ва­га та­ды хлоп­ца, што вяр­нуў­ся з са­вецка­га вой­ска ў цы­віль­нае жыц­цё, кож­ны пры­ход на па­се­джан­не “Па­ход­ні” зда­ваў­ся са­праўд­ным свя­там. А якія ціка­выя лю­дзі пры­яз­джа­лі на су­стрэ­чы з га­ра­дзен­ца­мі — Ге­надзь Ка­ха­ноў­скі і Мі­ко­ла Ер­ма­ло­віч, Ка­стусь Та­ра­саў і Ва­лян­цін Грыц­ке­віч, Міхась Чар­няў­скі і Аляк­сей Каў­ка… На па­се­джан­нях мож­на бы­ло па­чуць тое, пра што не га­ва­ры­лі з уні­вер­сі­тэц­кіх ка­фед­раў, да­ведац­ца гі­ста­рыч­ныя фак­ты, якіх яш­чэ не бы­ло ў кні­гах. З дзей­насці па­хад­нян­цаў па­чы­на­лі­ся мно­гія тра­ды­цый­ныя на­цы­я­наль­наас­вет­ніц­кія ак­цыі, уз­нік­лі па­лі­тыч­ныя пар­тыі і ін­шыя гра­мад­скія су­пол­кі і згур­та­ван­ні. Праз га­ды ра­зу­мею, ча­му та­га­час­ная „Па­ход­ня” ус­п­ры­ма­ец­ца і за­раз над­звы­чай ра­ман­тыч­на і на­ват ідэ­а­лі­стыч­на. Бе­зу­моў­на, што і та­ды бы­лі “сту­ка­чы” і “наг­ля­даль­ні­кі”, але коль­касць на­іў­ных ле­ту­цен­ні­каў з чы­сты­мі і не­ка­рыс­лі­вы­мі пам­к­нен­ня­мі ў гэ­тым клу­бе да­мі­на­вала на­столь­кі, што ду­ма­ец­ца, на­ват тыя, хто пры­хо­дзіў па за­дан­ні гар­ка­ма КПБ ці “трэ­ця­га ад­дзя­лен­ня” па­слу­хаць і пра­са­чыць “кра­мо­лу”, пра­ся­ка­лі­ся гэ­тай асаб­лі­вай ат­мас­фе­рай шчы­рас­ці і ра­бі­лі­ся бе­ла­ру­скі­мі пат­ры­ё­та­мі.

Наў­рад ці за­раз мож­на бы­ло б згур­та­ваць та­кую коль­касць эн­ту­зі­я­стаў на бе­ла­ру­скую та­ла­ку па чыст­цы ра­чул­кі Га­рад­ні­чан­кі, ці ста­рых га­рад­скіх мо­гі­лак, ці на абы­ход ква­тэ­раў і збор под­пі­саў ся­род баць­коў за бе­ла­ру­ска­моў­нае школь­ні­цтва. У скла­дзе “Па­ход­ні” бы­лі прад­стаў­ні­кі ста­рой га­ра­дзен­скай ін­тэ­лі­ген­цыі, шмат твор­чых асоб, ам­біт­ных лю­дзей. Нех­та пас­ля стаў до­сыць зна­ка­мі­тым, нех­та за­мож­ным, нех­та згу­біў­ся праз час, хтось­ці за­стаў­ся няз­мен­ным, а хтось­ці здра­дзіў ідэ­а­лам сва­ёй ма­ла­дос­ці. Ка­неш­не та­ды мы не ра­зу­ме­лі, што пе­ра­жы­ва­лі най­леп­шы час у гі­сто­рыі Бе­ла­ру­сі за апош­нія тры­ста га­доў. Мы бы­лі мак­сі­ма­лі­ста­мі і про­ста праг­ну­лі рэ­фор­маў, зме­наў, ад­ра­джэн­ня бе­ла­ру­скас­ці ва ўсіх яе пра­я­вах.

Абвестка пра грамадскую акцыю

Ды­ску­сій­ны гі­сто­ры­ка-куль­тур­ны клуб “Па­ход­ня” быў той пляцоў­кай, якая да­зва­ля­ла кштал­та­ваць са­праўд­ны пат­ры­я­тызм, улас­ную то­ес­насць. І спак­ва­ля пры­хо­дзі­ла ўсве­дам­лен­не, што “Мы — Бе­ла­ру­сы-Літвіны”. Вель­мі важ­на, што “Па­ход­ня” не за­мы­ка­ла­ся ў рам­ках га­ра­дзен­скай пра­сто­ры, ме­на­ві­та яна зак­ла­да­ла лучнасць з бе­ла­ру­са­мі су­сед­ніх рэ­гі­ё­наў — Бе­ла­сточ­чы­ны і Ві­ленш­чы­ны. “Па­ход­ня” ла­дзі­ла кра­яз­наў­чыя ван­д­роў­кі, эка­ла­гіч­ныя рэй­ды, зма­га­ла­ся за вы­ваз ядзер­ных ра­кет, вы­хоў­ва­ла бе­ла­руска­моў­ных дзе­так, пра­во­дзі­ла Ку­пал­ле, рок-фэ­сты і на­ву­ко­выя кан­фе­рэн­цыі…

Клуба „Па­ход­ня” сёння няма. Але ста­рая Га­род­ня яшчэ належна ацэніць яе дзей­насць.

Уладзімір Хільмановіч