BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гарадзенскі гандлёвы цэнтр трапіў у шорт-ліст міжнароднай архітэктурнай прэміі

Гандлёвы цэнтр на Вялікай Траецкай у Гародні ўключаны ў шорт-ліст міжнароднай прэміі TraMod Awards, якая адзначае лепшыя дызайнерскія і архітэктурныя праекты.

Праект быў прадстаўлены архітэктарам Віктарам Варабеем. TraMod Awards, арганізаваная акадэміяй, што даследуе ўзаемадзеянне традыцый і сучаснасці ў архітэктуры, сабрала ўдзельнікаў з Індыі, Турцыі, Канады, Аўстраліі, Іспаніі і Вялікабрытаніі.

Гарадзенскі будынак ужо адзначаўся на розных міжнародных конкурсах. У 2021 годзе ён атрымаў сярэбраны дыплом у рэйтынгу «Залатая капітэль», а таксама трапіў у шорт-ліст Міжнароднай прэміі Eurasian Prize. У 2024 годзе будынак быў адзначаны срэбрам на прэміі IAD Awards.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Tech Lead