BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гарадзенскі прадпрымальнік затрыманы за кантрабанду частак сантэхабсталявання

Індывідуальны прадпрымальнік з Гародні, каб не выплачваць мытныя плацяжы, арганізаваў увоз у Беларусь пад выглядам тавараў для асабістага карыстання камерцыйнай партыі кампанентаў водаачышчальнага абсталявання, распавялі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Аператыўнікі Берасцейскай мытні спынілі пры правядзенні спецмерапрыемстваў мікрааўтобус Volkswagen. Высветлілася, што кіроўца перавозіць з Берасця ў Гародню 200 адзінак тавару, аднак ніякіх дакументаў на яго агульным ацэначным коштам больш за 200 тыс.рублёў у мужчыны не было.

Мытнікі высветлілі, што камплектуючыя былі ўвезеныя ў Беларусь пад выглядам тавараў для асабістага карыстання шляхам драбнення. Праз польска-беларускую мяжу тавар перамяшчаўся часткамі і рознымі асобамі.

У дачыненні да індывідуальнага прадпрымальніка пачалі адміністрацыйны працэс. Партыя камплектуючых канфіскаваная да рашэння суда.