BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Генадзь Коршунаў пра даследаванне “Барометр рэпрэсій”

“Госць Рацыі” —  Генадзь Коршунаў, дацэнт, кандыдат сацыялагічных навук, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй. Гутарым з ім пра новае даследаванне цэнтру – “Барометр рэпрэсій”, пра тое, што адбываецца ў гэтым напрамку і чаго чакаць ад беларускага рэжыму далей:

РР: Распавядзіце пра даследаванне “Барометр рэпрэсій”. Яно будзе перыядычным?

– Мы разлічваем, што гэта будзе перыядычная справаздача, дзесьці раз на квартал. Зараз мы адсправаздачыліся за мінулы год з упорам на прошлы квартал 2023 года. Наступная справаздача будзе ў красавіку за першы квартал бягучага года.

РР: Распавядзіце, як працаваць з гэтай тэмай? Цяпер жа ўся інфармацыя закрытая.

– Сапраўды, гэта вялікая праблема. Пра яе ўсе кажуць, гэта кажуць праваабаронцы, эканамісты і даследчыкі. Сапраўды дзяржава выбудоўвае такі цалкам непразрысты мур паміж сабой і грамадствам. Але нешта аналізаваць можна, бо што б яны не будавалі, вось такую заслону, у Беларусі застаюцца людзі, якія дасылаюць інфармацыю праваабаронцам. На гэта мы разлічваем трымаючы ў галаве вось тую думку, што да нас даходзіць не ўся інфармацыя. То бок тое, што мы кажам, гэта мінімальная планка і хутчэй за ўсё ўзровень рэпрэсій вышэйшы, чым мы назіраем.

Першы момант. Другі момант, усё ж такі час ад часу сілавікі рэжыму справаздачацца пра тое, што яны робяць. Параўноўваючы іх лічбы, з тым, што ёсць у праваабаронцаў, мы бачым, што сапраўды дзесьці 20-25% не трапляе ў нашу ўвагу. Але тут праблема абыходзіцца тым, што трэба звяртаць увагу не столькі на лічбы зара і цяпер, колькі на іх дынаміку. Збольшага праблемы застаюцца. Яны намаляваліся даўно, тое што дзяржава хавае. Разам з тым штосьці прасочваецца. Тое, што прасочваецца, збольшага адсотак захоўваецца, таго што ведаем і таго, што не ведаем. Праз тое дынаміка нам шмат чаго гаворыць. Дынаміка адлюстроўвае, як змяняюцца працэсы, ці то ціск на паніжэнне ідзе, ці то павышэнне.

Трэці момант. Ёсць дакументы, прынамсі, напрыклад, спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Спіс людзей, якіх прызнаюць экстрэмістамі і гэтак далей. Такія спісы таксама каштоўная крыніца для даследчыцкай інфармацыі. Разам з тым трэба разумець, што наша справаздача “Барометр рэпрэсій”, яна не мае праваабарончага характару. Мы крыху пра іншае. Ніякім чынам, тое што робяць праваабаронцы, мы замяніць не можам. У нас іншая задача, зразумець вось гэтыя больш менш вялікія трэнды. Як змяняецца сітуацыя змяняецца сітуацыя нават не месяцаў, а хутчэй кварталаў. Бо на вялікіх адрэзках часу больш відавочныя тыя трэнды, тыя тэндэнцыі, якія пануюць зараз у дзейнасці карна-рэпрэсіўнай сістэмы.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Як зазначае Гендзь Коршунаў, так званыя выбары, што нядаўна адбыліся ў Беларусі, суправаджала хваля справаў не толькі палітычнага, але і карупцыйнага характару.

Беларускае Радыё Рацыя