BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Генадзь Коршунаў: Спадзеў на памяншэнне тэмпаў рэпрэсій у Беларусі не спраўдзіўся


Цэнтр новых ідэй (ЦНІ)  зладзіў анлайн-прэзентацыю другой па ліку справаздачы «Барометр рэпрэсій у Беларусі» за І квартал 2024 года.

Асноўную тэндэнцыю гэтага перыяда адзначыў старшы даследчык ЦНІ і аўтар даследавання, Генадзь Коршунаў:

-Прырост тэмпаў пашырэння рэпрэсій другі квартал запар. Даволі значны прырост. З дзясятак паказнікаў, у абсалютнай большасці ёсць падвышэнні, зніжэнні толькі па трох – гэта папаўненне “спісу экстрэмістаў”, гэта колькасць прызнаных палітвязнямі і папаўненне “спісу тэрарыстаў”. Адносна “тэрарыстаў”, зразумела, што гэта можа быць тэхнічны момант. І калі КДБэшнікі адновяць свой сайт, то магчыма нас там можа чакаць проста выбух прызнання людзей “тэрарыстамі”.

Па словах Генадзя Коршунава, за назіраемы перыяд умовы ў турмах Беларусі, асабліва для палітзняволеных, значна пагоршыліся. Асобна даследчык адзначыў узмацненне дзяржаўнага кантролю і сачэння за жыхарамі Беларусі як анлайн, так і офлайн (ужывую).

Беларускае Радыё Рацыя