Не ўсе беларусы, як паказала плынь эміграцыі пасля 2020 года, добрыя, талерантныя, сумленныя і годныя.

Сярод палітычных аказаліся махляры, ашуканцы, прыстасаванцы, не гаворачы, што нейкім чынам у эміграцыі апынуліся і крымінальнікі з вялікім «стажам» за плячыма, гаворыць былы палітвязень, Генадзь Смірноў з Ляхавіч:
-Ва Уроцлаве быў з майго атраду Максім, які вызваліўся на год раней, ён быў адміністратарам шэлтара. І, дзякуючы яму, усё нашыя беды з сынам пайшлі. Замест дапамогі пайшло невядома што. Мы там трапілі на аферыста па прозвішчы Кірлік. Ён быў проста ашуканец на даверы. Як ён трапіў у шэлтар, не ведаю, ён не палітычны быў, ні рэпрэсаваны. Ён проста быў зэк. Нас туды прывезлі і забылі.
Паводле Генадзя Смірнова, выдзеленай дапамогі хапіла ненадоўга:
-Спачатку “Байсол” 500 еўра даў мне і 500 сыну. У Беластоку па дзве тысячы далі злотых. Дапамаглі за жыллё на два месяцы. На лячэнне было. Фактычна выжываем самі, працуем.
Асноўныя хваробы Генадзя Смірнова засталіся невылечанымі – гэта калені, наўмысна пашкоджаныя начальнікам зоны і яго першым памочнікам, і сапсаваныя зубы. Ужо 18 месяцаў ён чакае міжнародную абарону, чацвёрты раз мяняе часовае пасведчанне, а чакаць яго трэба два месяцы. Працаваць у гэты час ён не можа. Але аптымізму мужчына не губляе.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






