Яму прад’яўлена абвінавачванне па ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 233 КК (арганізацыя прадпрымальніцкай дзейнасці, якая ажыццяўляецца без ліцэнзіі, спецыяльнага дазволу), ч. 1 арт. 357 КК (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).

Па версіі абвінавачання, Данэйка ў жніўні 2020 года ўвайшоў у склад Каардынацыйнай рады і «як яе ўдзельнік здзяйсняў актыўныя дзеянні для дасягнення мэт неканстытуцыйнага захопу дзяржаўнай улады».
«Згодна з матэрыяламі справы абвінавачаны пры непасрэдным удзеле работнікаў прадпрыемства распрацаваў і прывёў у выкананне схему незаконнай дзейнасці, у якой выкарыстоўваў суб’ект гаспадарання як інструмент для адыходу ад працэдуры ліцэнзавання.
Сума атрыманага злачынным шляхам даходу перавысіла 200 тысяч рублёў».
вясна






