BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Генпракурор адкрыў у гарадзенскай школе №28 клас “Юны пракурор”

Генеральны пракурор Андрэй Швед адкрыў клас “Юны пракурор”. Навучанне ў ім будзе весціся ў сярэдняй школе №28 у Гародні. У ім будуць вучыцца 27 хлопцаў і дзяўчат – навучэнцаў 10 класа. Па словах Шведа, мінімум адзін такі клас павінен з’явіцца ў кожнай вобласці, піша grodnonews.by.

“Для нас сёння стаіць задача адкрыць у кожным рэгіёне рэспублікі як мінімум па адным спецыялізаваным класе. Гэта вельмі важна не толькі для органаў пракуратуры, але і ў цэлым для дзяржавы”, – сказаў ён.

Швед таксама заявіў, што зараз ідзе “актыўная інфармацыйная барацьба за розум і сэрцы” дзяцей. Раней клас такой накіраванасці быў адкрыты ў сярэдняй школе №2 Магілёва. Вучні гэтага класа носяць форму, падобную на мундзіры пракурораў, наведваюць органы пракуратуры, выязныя судовыя пасяджэнні і так далей.

Фота: grodnonews.by