Спачатку апынуўся ва Украіне, а пасля пераехаў у Партугалію былы прадстаўнік крамы Symbal.by, а цяпер проста беларус у эміграцыі Герман Вярцінскі.

У замежжы ён знайшоў сябе, свой духоўны шлях і баланс паміж жыццём і працай праз вандроўкі, – распавёў сам суразмоўца:
-Я знаходжуся тут ужо тры гады, вось якраз прыехаў напачатку студзеня. Я тады жыў у Кіеве. Паехаў на два месяцы на зімоўку, узяў з сабой адзін заплечнік. Пачалася вайна. Што рабіць? Вырашыў, што трэба заставацца ў Партугаліі. І так мая зімоўка расцягнулася ўжо амаль на тры гады.
Герман Вярцінскі дадаў, што сваё знаходжанне ў Партугаліі і вымушаную эміграцыю ўспрымае як карысны досвед і духоўны рост.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






