BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Гэта будзе не проста нейкі надпіс, гэта будзе арт-аб’ект”

Мемарыяльную шыльду на казарме ў Коўне, дзе месціўся Беларускі асобны батальён, плануюць усталяваць 27 лютага, у дзень фармавання батальёна. Пра гэта паведаміла грамадская дзяячка з Коўна Ніка Выгоўская. Гэтым займаецца Беларуская сябрына Коўна, якая таксама арганізавала рэстаўрацыю надмагілля аўтара нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага два гады таму.

Паводле Нікі Выгоўскай, працэс рухаецца і ўжо сабраная даволі вялікая сума:

– Мы пералічылі ўжо аванс выканаўцу, гэта знакаміты літоўскі скульптар Кястусіс Ланаўскас, і ён стварыў вельмі цікавую канцэпцыю, дзе і крыж, і меч, цікавую сваёй аўтарскай тэхнікай з эмаллю. То бок гэта будзе не проста нейкі надпіс, гэта будзе арт-аб’ект.

На мемарыяльную шыльду, якая будзе выкананая ў тэхніцы інкрустацыі, ужо сабрана 70% патрэбнай сумы. Яшчэ можна далучыцца да гэтай справы па спасылцы: https://gudai-draugai.my.canva.site/#donate. Як кажа Ніка Выгоўская, кожны, хто заданаціць, атрымае ў падарунак паштоўкі з выявамі ваяроў Беларускага асобнага батальёна.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя