Сёлета Дзень Волi ў Ізраілі, як і раней, прайшоў у Ашдодзе, дзе беларускі актывіст з Ізраіля Барыс Балтэ правёў адзіночную акцыю каля помніка Янку Купалу на ўзбярэжжы Міжземнага мора. Гэта стала традыцыяй, якая захоўваецца з 2017 года.

Кажа Барыс Балтэ:
-Вось некалькі ракет упала тут у нас і былі моцныя выбухі блізка, на суседняй вуліцы. Былі паранены людзі, былі нанесены сур’ёзныя пашкоджанні машынам, якія стаялі на вуліцы, мясцовай камунальнай гаспадарцы. Канешне, ёсць у людзей страх, але тым не менш, людзі ведаюць, дзе жывуць.
Вядома, што ў адказ на атаку ізраільскія ўзброеныя сілы (ЦАХАЛ) нанеслі ўдар па месцы запуску ракет у сектары Газы, знішчыўшы ўстаноўку, з якой быў зроблены абстрэл Ашкелона.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя





