Намеснік старшыні Пераходнага кабінета і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка пракаментаваў прысуд радыёвядоўцу і музыканту Алегу Хаменку, салісту групы «Палац», які 4 сакавіка быў засуджаны на тры гады калоніі і да штрафу больш за 20 000 рублёў за «супрацу з экстрэмісцкім фармаваннем» (арт. 361−4 КК).

– Мяне вельмі моцна закранула інфармацыя пра прысуд Алега Хаменкі. Здаецца, чалавечая псіхіка здольная прызвычаіцца да ўсяго, але тое, што адбываецца ў нашай краіне, сёння немагчыма прыняць ні розумам, ні сэрцам. Маштаб рэпрэсій, які захлынуў Беларусь, не мае аналагаў у найноўшай гісторыі Еўропы, гісторыі дзесяцігоддзяў. Пад пераследам апынуліся прадстаўнікі абсалютна ўсіх сфер жыцця нашага грамадства, а сёння мы бачым чарговы віток сярэднявечнага цемрашальства. Як інакш назваць тое, што за краты кідаюць гонар нашай культуры?!
Я ведаю Алега Хаменку асабіста яшчэ з часу працы ў Міністэрстве культуры, гэта творца з вялікай літары, заснавальнік беларускага фольк-мадэрну і лідар славутага, легендарнага гурта “Палац”.
Суд над Хаменкам пачаўся 19 лютага і доўжыўся некалькі тыдняў. Паводле матэрыялаў справы, падставай для крымінальнага пераследу стала супраца музыканта з незалежным медыя «Беларускае Радыё Рацыя»: на экспертызу былі адпраўлены выпускі музычных праграм з яго ўдзелам.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






